- Змест
- Апісанне
- Асаблівасці
- Усталёўка
- Уклад
- Зборка з зыходнага коду
- Пераменныя асяроддзі
- Запуск
- Зборка
- Удзельнікі
- Ліцэнзія
Hydra - гэта гульнявы лаўнчар з уласным убудаваным кліентам BitTorrent і самастойным scraper`ом для рэпакаў.
Лаўнчар напісаны на TypeScript (Electron) і Python, які кіруе сістэмай торэнтаў з дапамогай libtorrent.
- Самастойны scraper рэпакаў сярод усіх найбольш надзейных вэб-сайтаў у Megathread
- Убудаваны кліент BitTorrent
- Інтэграцыя How Long To Beat (HLTB) на старонцы гульні
- Настройка шляху сцягвання
- Паведамленні аб абнаўленні спісу рэпакаў
- Падтрымка Windows і Linux
- Рэгулярныя абнаўленні
- І многае іншае...
Каб усталяваць, выканайце наступныя крокі:
- Спампуйце апошнюю версію Hydra з старонкі рэлізаў.
- Загрузіце толькі .exe, калі жадаеце ўсталяваць Hydra на Windows.
- Загрузіце .deb ці .rpm ці .zip, калі жадаеце ўсталяваць Hydra на Linux (у залежнасці ад вашага дыстрыбутыва Linux).
- Запусціце спампаваны файл.
- Атрымлівайце асалоду ад Hydra!
Мы засяроджваем нашы абмеркаванні ў нашым канале Telegram.
- Форкніце рэпазітар (націсніце тут, каб зрабіць форк зараз)
- Склануйце свой форкнуты код
git clone https://github.com/ваше_имя_пользователя/hydra
- Стварыце новую галіну
- Адпраўце свае каміты
- Адпраўце Pull Request
- Пераклад: Мы хочам, каб Hydra была даступная як мага большай колькасці людзей. Не саромейцеся дапамагаць перакладаць на новыя мовы ці абнаўляць і паляпшаць тыя, якія ўжо даступныя ў Hydra.
- Код: Hydra створаны з выкарыстаннем TypeScript, Electron і крыху Python. Калі хочаце ўнесці свой уклад, далучайцеся да нашага канала Telegram!
- torrent-client: Мы выкарыстоўваем libtorrent, бібліятэку Python, для кіравання торэнт-загрузкамі.
- src/renderer: Карыстацкі інтэрфейс прыкладання.
- src/main: Увесь асноўны функцыянал тут.
Упэўніцеся, што ў вас усталяваны Node.js на вашым кампутары. Калі не, загрузіце і ўсталюйце яго з nodejs.org.
Yarn - мэнэджэр пакетаў для Node.js. Калі вы яшчэ не ўсталявалі Yarn, зрабіце гэта, прытрымліваючыся інструкцыям на yarnpkg.com.
Перайдзіце ў каталог праекта і ўсталюйце залежнасці Node, выкарыстоўваючы Yarn:
cd hydra
yarn
Упэўніцеся, што ў вас усталяваны Python 3.9 на вашым кампутары. Вы можаце загрузіць і ўсталяваць яго з python.org.
Усталюйце неабходныя залежнасці Python, выкарыстоўваючы pip:
pip install -r requirements.txt
Вам спатрэбіцца ключ API SteamGridDB, каб атрымаць значкі гульняў пры ўсталёўкі.
Як толькі вы атрымаеце ключ, вы зможаце скапіяваць або пераназваць файл .env.example
у .env
і змясціць у яго STEAMGRIDDB_API_KEY
.
Пасля таго як усё наладжана, вы можаце выканаць наступную каманду, каб запусціць працэс Electron і кліента BitTorrent:
yarn dev
Збярыце кліент BitTorrent з дапамогай гэтай каманды:
python torrent-client/setup.py build
Збярыце прыкладанне Electron, выкарыстоўваючы гэтую каманду:
На Windows:
yarn build:win
На Linux:
yarn build:linux
Hydra ліцэнзавана ў адпаведнасці з MIT License.